BE RU EN

Расейскіх прапагандыстаў не пускаюць ва Украіну

  • 9.04.2014, 11:20

Прапагандыстаў з Расеі затрымліваюць на мяжы.

Галоўнага рэдактара часопіса "Русский пионер", спецыяльнага карэспандэнта "Коммерсанта" Андрэя Калеснікава і фотакарэспандэнта газеты Дзмітрыя Азарава не пусцілі на Украіну - журналістаў у Харкаве знялі з цягніка, які рухаўся ў Данецк, і адправілі ў Белгарад.

З гэтага ж цягніка ўкраінскія памежнікі знялі і здымачную групу тэлеканала "Россия".

Нагадаем, 19 сакавіка ў аэрапорце Данецка двум журналістам з Расейскай Федэрацыі быў забаронены ўезд ва Украіну за прадастаўленне заведама ілжывых звестак аб мэце свайго візіту.

29 сакавіка ў Данецкай вобласці паблізу дзяржаўнай мяжы двойчы былі выяўленыя журналісты тэлеканала "НТВ", якія несанкцыянавана ажыццяўлялі відэаздымку ўчастка ўкраінскай мяжы і яе інжынернага ўладкавання.

Апошнія навіны