BE RU EN

Базу «Беркута» ў Харкаве блакуюць малойчыкі ў масках

  • 9.04.2014, 11:10

У Харкаве яшчэ з ночы да гэтага часу блакуюцца вароты базы "Беркута" людзьмі ў масках.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт АТН.

На вул. Дзяржавінскай малойчыкі не выпускаюць аўтобус, яны вельмі агрэсіўна настроеныя, у прыватнасці, у дачыненні да журналістаў.

Сярод іх - тыя, хто захопліваў АТН, патрабаванні ў іх усё тыя ж да журналістаў: "Дайце прамы эфір!".

На пытанне, чаму яны блакуюць выезд аўтобусаў з часткі, яны адказваюць, што не жадаюць ніякіх правакацый.

Нагадаем, удзельнікі мітынгу сепаратыстаў напалі на канал АТН 7 красавіка ўвечары і спрабавалі ўзяць пад кантроль тэлевышкі, пратэстуючы супраць адключэння ва Украіне расейскіх СМІ па рашэнні суда і Нацсавета па пытаннях тэлерадыёвяшчання.

Апошнія навіны