BE RU EN

Прафесара Бранскага дзяржуніверсітэта будуць судзіць па законах шарыяту

  • 9.04.2014, 9:50

Загадчык кафедры юрыдычнага факультэта Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Гарбачоў апынуўся ў іраксай турме.

Ён трапіў туды за спробу вывезці з краіны некалькі чарапкоў, знойдзеных на зямлі. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў навучальнай установе. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў рэктараце ВНУ, адзначае агенцтва.

"Аляксандр Мікалаевіч паехаў з жонкай у Егіпет, а адтуль яны здзейснілі турыстычную паездку ў Ірак. Там ён, падчас экскурсіі, падняў з зямлі некалькі чарапкоў. На мытні яго затрымалі, аргументуючы гэта тым, што канфіскаваныя прадметы могуць мець культурную і гістарычную каштоўнасць", - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Цяпер, паводле яго слоў, Аляксандр Гарбачоў чакае шарыяцкага суда.

Вынікі экспертызы канфіскаваных у яго прадметаў павінны былі паступіць 4 красавіка, аднак іх няма да гэтага часу.

Папярэдняе пасяджэнне суда, па дадзеных ірацкага боку, адбудзецца 10 красавіка.

Апошнія навіны