BE RU EN

Павел Коваль: Захад дзейнічае нерашуча ў адказ на агрэсію Расеі

  • 8.04.2014, 17:15

Крым не з'яўляецца канчатковай кропкай канфлікту, а яго эпіцэнтр яшчэ можа быць наперадзе.

Такое меркаванне еўрадэпутат ад Польшчы Павел Коваль выказаў у аўторак у эфіры тэлеканала TVN24.

"Магчыма, нам здавалася, што эпіцэнтр канфлікту ўжо ззаду, але мне чамусьці здаецца, што мы знаходзімся перад ім", - адзначыў палітык.

На яго думку, у Лондане, Берліне, Парыжы, ці ў ЗША зрабілі вельмі вялікую памылку, паверыўшы запэўненням прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб тым, што ён спыніцца ў Крыме і не ўвядзе войскі на тэрыторыю мацерыковай Украіны.

Палітык таксама перакананы, што Захад дзейнічаў недастаткова рашуча ў адказ на агрэсію Расеі ў Крыме. У прыватнасці, ён абвінаваціў Захад у тым, што ён не цалкам разарваў ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй, а толькі часова прыпыніў пастаўкі зброі, а ЗША не ўвялі ў Расею санкцыі ў сферы тэхналогій і фінансаў.

Нагадаем, у канцы лютага 2014 года адміністрацыйныя будынкі на тэрыторыі паўвострава былі захопленыя расейскімі вайскоўцамі, а праз паўмесяца яго незаконныя ўлады правялі "рэферэндум", па выніках якога Пуцін падпісаў закон аб далучэнні Крыма да РФ.

Апошнія навіны