На тэрыторыі менскага ЖЭС гарэлі чатыры машыны
- 8.04.2014, 16:58
Разам з «Таётай», пра ўзгаранне якой паведамлялася ўчора, агнём знішчана яшчэ адно аўто і два атрымалі пашкоджанні.
Пра гэта сайту charter97.org распавёў відавочца здарэння, які даслаў у рэдакцыю фатаграфіі пажару.
Ён паведаміў падрабязнасці інцыдэнту. Паводле яго слоў, разам з «Таётай» згарэў аўтамабіль Saab. Ён быў прыпаркаваны побач з ёй. Акрамя таго, у дзвюх машын, якія стаялі крыху далей, было сур'ёзна пашкоджанае лакафарбавае пакрыццё. Калі б іх пастаянна не палівалі вадой для астуджэння, аўтамабілі таксама згарэлі б.
Нагадаем, узгаранне адбылося на тэрыторыі ЖЭС №122. Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, высветлілася, што гарэў адкрытым полымем пікап Toyota Hilux, які знаходзіўся на стаянцы. Спецыялісты высветлілі, што ўзгаранне было зроблена наўмысна.