BE RU EN

Самаабарона адэскага Майдана абясшкодзіла ўзброеных правакатараў

  • 8.04.2014, 16:08

Актывісты затрымалі траіх невядомых з імперскім сцягам Расеі.

У правакатараў знайшлі траўматычны пісталет, газавыя балончыкі, ланцугі і дубінкі. Пра гэта паведамляе мясцовы партал «Думская».

«Еўрамайданаўцы» выклікалі міліцыю. Праваахоўнікі прыбылі і павезлі затрыманых у Прыморскі райаддзел.

Пасля гэтага на Куліковым полі сабраўся экстраны мітынг прыхільнікаў сепаратыстаў. Даведаўшыся пра затрыманне каля Дзюка, актывісты пастроіліся ў калону і пайшлі вызваляць сваіх. Аднак затым невядомыя змянілі свае планы і сышлі ў невядомым кірунку.

Апошнія навіны