BE RU EN

Арсэн Авакаў: Сярод затрыманых сепаратыстаў ёсць «нечакана цікавыя асобы»

  • 8.04.2014, 13:30

Кіраўнік МЗС Украіны паведаміў падрабязнасці пра затрыманне сепаратыстаў у Харкаве.

«На гэты момант часу ў нас апрацаваныя 64 затрыманых. Яны ўсе прадстаўляюцца грамадзянамі Украіны. Гэтыя факты ўсе будуць правярацца», - заявіў Арсэн Авакаў.

Паводле яго слоў, сярод затрыманых ёсць «нечакана цікавыя асобы». Аднак міністр не ўдакладніў, хто менавіта затрыманы, паведамляе РБК-Украина.

Разам з гэтым міністр адзначыў, што затрыманым інкрымінуюць масавыя беспарадкі, захоп і падпал дзяржаўных будынкаў, напад на праваахоўнікаў, а таксама захоп і разгром харкаўскай тэлекампаніі АТН.

Нагадаем, пачынаючы з нядзелі, у трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты», якія прыехалі з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны

Фота: mvs.gov.ua

Апошнія навіны