BE RU EN

Выбух цягніка ў Пакістане: загінулі сем пасажыраў

  • 8.04.2014, 13:24

Абставіны здарэння, а таксама інфармацыя аб колькасці загінулых і пацярпелых удакладняюцца.

Не менш сямі чалавек сталі ахвярамі выбуху, які адбыўся ў цягніку ў заходняй пакістанскай правінцыі Белуджыстан. Пра гэта паведамляе ў аўторак, 8 красавіка, ІТАР-ТАСС са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Па наяўнай інфармацыі, выбух адбыўся ў адным з вагонаў пасажырскага цягніка, які рухаўся з Квета ў Равалпіндзі, калі склад знаходзіўся на станцыі горада Сібі.

У выніку інцыдэнту параненыя не менш за 20 чалавек.

Абставіны здарэння, а таксама інфармацыя аб колькасці загінулых і пацярпелых удакладняюцца.

Нагадаем, 4 красавіка, у Афганістане адбыўся выбух побач з выбарчым участкам, ёсць параненыя.

Апошнія навіны