BE RU EN

У Луганску сепаратысты раздаюць зброю дзецям

  • 8.04.2014, 10:49

Па словах мітынгоўцаў, разам з дарослымі байцамі ў будынку СБУ ёсць 12-гадовыя хлопчыкі.

У Луганску прарасейскія актывісты раздаюць зброю дзецям. Пра гэта ў "Фэйсбуку" напісаў сустаршыня ГІ "Правая Справа" Дзмітрый Снегіроў, паведамляе segodnya.ua.

Ён працытаваў пост з прарасейскай групы "ВКонтакте" "Паўднёва-Усходні фронт, Молат праўды": "Я хачу расказаць пра тое, як змагаецца Луганск. Мяне ўразіла тое, што ў гэтым горадзе Расею абараняюць нават дзеці! Так, разам з дарослымі байцамі ў будынку СБУ ёсць хлапчукі гадоў 12, яны са зброяй у руках абараняюць Радзіму!".

"Вы наогул з глузду з'ехалі? Куды вы 12-гадовым дзецям даяце зброю? За спінамі дзяцей вырашылі адсядзецца?" - абураны Снегіроў.

Апошнія навіны