BE RU EN

The Daily Telegraph: ЕЗ можа спыніць будаўніцтва «Паўднёвага патоку»

  • 8.04.2014, 9:41

Еўрапейскі звяз блізкі да замарожвання будаўніцтва газаправода коштам $50 млрд. праз Чорнае мора з Расеі.

Гэта рашэнне можа стаць першай сур'ёзнай санкцыяй у дачыненні да Масквы, піша "Лiга.нет" са спасылкай на выданне The Daily Telegraph.

Такія звесткі з'явілася ў выніку ўцечкі інфармацыі пасля сустрэчы старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу з балгарскімі палітыкамі. Сцвярджаецца, што ён запатрабаваў ад Сафіі не стаяць на шляху новай палітыкі ЕЗ у дачыненні да праекта.

"Мы просім Балгарыю быць вельмі асцярожнай", - сказаў кіраўнік Еўракамісіі. Барозу сказаў, што ёсць "людзі ў Балгарыі, якія з'яўляюцца агентамі Расеі", спасылаючыся на фігуры ў кіруючай Сацыялістычнай партыі, якія спрабавалі лабіраваць двухбаковае пагадненне з Крамлём.

Брусэль кажа пра праект Паўднёвага патоку, які пабудаваны на велізарных кантрактах на алігархаў, блізкіх да Пуціна, як пра мёртвы праект, хоць планы па яго будаўніцтве ўсё яшчэ жывыя.

Апошнія навіны