BE RU EN

Памёр экс-рэктар Універсітэта фізкультуры Аляксандр Бондар

  • 8.04.2014, 9:37

На 70-м годзе жыцця 6 красавіка памёр першы прэзідэнт Беларускай федэрацыі баскетбола Аляксандр Бондар.

«За сваё жыццё Аляксандр Іванавіч зрабіў істотны ўклад у развіццё баскетбола ў Беларусі, выдаў 5 кніг пра дадзены від спорту і напісаў больш за 200 навуковых прац», - адзначаецца ў спачуванні БФБ.

Аляксандр Бондар узначальваў таксама Акадэмію фізічнага выхавання і спорту (цяпер Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), НДІ фізічнай культуры і спорту, быў віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, піша БелаПАН.

У СМІ, у прыватнасці ў спартыўнай газеце "Прессбол", неаднаразова публікаваліся скандальныя матэрыялы аб дзейнасці Бондара. Як рэктар ВНУ, ён атрымаў вымову за безгаспадарчасць і нерацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, а затым зняты з пасады. Па выніках фінансавых праверак НДІ фізкультуры і спорту ў 2008 годзе Бондар быў арыштаваны і правёў некалькі гадоў у турме.

Апошнія навіны