BE RU EN

Масква баіцца, што Кіеў прадасць сакрэты расейскіх МБР

  • 7.04.2014, 21:18

МЗС Расеі заклікаў Украіну не прадаваць тэхналогіі вытворчасці міжкантынентальных балістычных ракет «Ваявода».

У Маскве звярнулі ўвагу на паведамленні ў шэрагу СМІ аб перамовах украінскага прадпрыемства «Южмаш» з прадстаўнікамі некаторых краін аб продажы тэхналогіі вырабу міжкантынентальных балістычных ракет (МБР) цяжкага класа Р-36М2 «Ваявода», паведамляецца на сайце МЗС РФ.

«У гэтай сувязі хацелі б адзначыць, што Украіна, з'яўляючыся чальцом Рэжыму кантролю за ракетнай тэхналогіяй (РКРТ) і падпісантам Гаажскага кодэкса паводзінаў (ГКП) для прадухілення распаўсюджвання балістычных ракет, нясе сур'ёзныя палітычныя абавязанні. У прыватнасці, праяўляць асаблівую стрыманасць пры разглядзе пытання аб перадачы тэхналогіі стварэння ракет, здольных несці карысную нагрузку больш за 500 кг на адлегласць больш за 300 км», - гаворыцца ў каментар МЗС Расеі з нагоды абавязанняў Украіны аб нераспаўсюдзе ракетных тэхналогій.

Пры гэтым, адзначаюць у МЗС, «згодна з Кіроўнымі прынцыпам РКРТ, найбольш верагодным вынікам разгляду павінна быць адмова ў такіх перадачах».

Акрамя таго, удзельнікі ГКП абавязваюцца не спрыяць, не падтрымліваць і не дапамагаць іншым краінам у развіцці праграм стварэння балістычных ракет, здольных несці зброю масавага знішчэння, нагадалі ў расейскай замежнапалітычнай установе.

«Разлічваем, што нягледзячы на складаную ўнутрыпалітычную абстаноўку на Украіне, адсутнасць легітымнай вярхоўнай улады, цяперашнія кіраўнікі гэтай краіны праявяць належную адказнасць, будуць у поўнай меры выконваць абавязанні РКРТ і ГКП і ўстрымаюцца ад крокаў, якія падрываюць існыя рэжымы нераспаўсюджання ЗМЗ і сродкаў яго дастаўкі», - адзначае МЗС РФ.

Апошнія навіны