BE RU EN

Расею пазбавяць права голасу ў ПАРЕ

  • 7.04.2014, 19:55

10 красавіка Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы разгледзіць пытанне аб пазбаўленні права голасу расейскай дэлегацыі.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні парламенцкай дэлегацыі ад Украіны ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, в.а. кіраўніка фракцыі "Бацькаўшчына" Сяргей Собалеў.

Паводле ягоных слоў, "сёння ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, якая аб'ядноўвае 47 краін Еўропы, адбылася беспрэцэдэнтная падзея: фактычна аднагалосна падтрыманае ўключэнне ў парадак дня пытання аб пазбаўленні права голасу, або, як варыянт - наогул пазбаўленні паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі ў сувязі з агрэсіяй супраць суверэннай дзяржавы Украіна".

Собалеў адзначыў, што ўпершыню з чачэнскіх часоў расейская дэлегацыя будзе альбо пазбаўленая права голасу, ці ўвогуле будзе выключаная з Савета Еўропы за факт агрэсіі, акупацыі тэрыторыі суверэннай дзяржавы Украіна.

Собалеў перакананы, што "гэта будзе адэкватным адказам агрэсару на падзеі, якія адбываліся ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і на тыя факты агрэсіі, якую цяпер пачала правакаваць Расея".

Ён таксама ўдакладніў, што гэта пытанне будзе выносіцца на разгляд Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў чацвер.

Апошнія навіны