BE RU EN

Даражэе праезд у міжгародніх аўтобусах

  • 7.04.2014, 18:01

Кошты на квіткі ў аўтобусах міжгародніх маршрутаў вырастуць на 8-9%.

З 14 красавіка ў сярэднім кошты на квіткі ў аўтобусах міжгародніх маршрутаў вырастуць на 8-9%. Кошт правозу багажу застанецца на ранейшым узроўні, паведамілі БелТА ў дзяржаўным прадпрыемстве «Менсктранс».

Тарыф за адзін кіламетр праезду на звычайных маршрутах складзе 538 рублёў, на хуткасных маршрутах - 698 рублёў, на дадатковых рэйсах - 724 рублёў, на экспрэсных маршрутах - 806 рублёў. Гэтыя расцэнкі тычацца аўтобусаў агульнага тыпу.

Спецыялісты прадпрыемства нагадалі, што з 1 красавіка праезд у прыгарадным аўтатранспарце ў Менску падаражэў прыкладна на 18%.

Апошнія навіны