BE RU EN

Пуцін знайшоў прычыну для ўводу войскаў у Беларусь

  • 7.04.2014, 17:45

Расея хоча аказаць дапамогу ў ахове дзяржаўнай мяжы сваім саюзнікам.

Пра тое, што Масква павінна быць гатова прадаставіць такую «падтрымку», Уладзімір Пуцін сказаў на пасяджэнні калегіі ФСБ, піша УНІАН.

«Будучы вывад міжнародных сілаў з Афганістана мае сур'ёзныя рызыкі дэстабілізацыі для ўсяго цэнтральнаазіяцкага рэгіёна, для нашых саюзнікаў і партнёраў. Расея павінна быць гатова даць ім усю неабходную дапамогу ў ахове дзяржаўнай мяжы. У нас ужо назапашаны вопыт такой сумеснай працы», - сказаў Пуцін.

Ён высока ацаніў узаемадзеянне расейскіх, беларускіх і казахстанскіх памежнікаў.

«Працэсы інтэграцыі на еўразійскай прасторы будуць паслядоўна развівацца. На парадку дня - пашырэнне Мытнага саюза, выхад на яшчэ больш высокі інтэграцыйны ўзровень - стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза. Усё гэта таксама прад'яўляе новыя патрабаванні да супрацоўніцтва памежных службаў нашых дзяржаў», - сказаў Пуцін.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны