BE RU EN

Расейскім дыпламатам закрылі доступ у штаб-кватэру НАТА

  • 7.04.2014, 17:34

НАТА абмяжоўвае доступ расейскіх дыпламатаў у штаб-кватэру альянсу.

НАТА з аўторка абмяжуе доступ у штаб-кватэру альянсу прадстаўнікам расейскай місіі, акрамя пастаяннага прадстаўніка, намесніка кіраўніка місіі і яшчэ двух яе прадстаўнікоў у сувязі з рашэннем спыніць усё практычнае супрацоўніцтва з Расеяй, гаворыцца ў камюніке альянсу.

"Ранейшы шырокі доступ у штаб-кватэру НАТА будзе забаронены ўсім прадстаўнікамі расейскай місіі, акрамя расейскага амбасадара, намеснік кіраўніка місіі і двух супрацоўнікаў. Калі любыя іншыя прадстаўнікі расейскай місіі запытаюць доступ па афіцыйных пытанняў, да іх будуць прымяняцца правілы для звычайных наведвальнікаў", - адзначае НАТА.

Гэта рашэнне ўступіць у сілу ў аўторак і можа быць перагледжана на падставе рашэнняў, прынятых на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін альянсу ў чэрвені.

Апошнія навіны