BE RU EN

Польшча ўводзіць новыя банкноты

  • 7.04.2014, 16:56

Нацыянальны банк Польшчы ў красавіку ўводзіць у абарачэнне новыя мадэрнізаваныя банкноты наміналам 10, 20, 50 і 100 злотых.

Такое паведамленне размешчана на сайце Нацбанка Польшчы.

Выявы пярэдняга і адваротнага бакоў, колеравая гама і памер банкнот будуць ранейшымі, акрамя 100 злотых, якія ў адрозненне ад купюр ўзору 1994 года стануць на 3 мм вужэй. Ахоўны комплекс новых польскіх злотых мае некаторыя адрозненні ад старых банкнот. Так, вадзяны знак размешчаны на незапячатаным полі і акрамя партрэта маецца яшчэ і прасветлены вадзяны знак - лічбавае абазначэнне наміналу. На адваротным баку купюр з'явілася ірыдысцентная паласа, якая выяўляецца пры нахіле банкноты.

Старыя банкноты ўзору 1994 года захоўваюць статус законнага плацёжнага сродку.

Апошнія навіны