BE RU EN

Малдова прывяла войска ў баявую гатоўнасць з-за падзей ва Украіне

  • 7.04.2014, 16:39

Узброеныя сілы Малдовы атрымалі загад рыхтаваць ваенную тэхніку і быць на варце.

З-за ажыўлення дзейнасці сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, узброеныя сілы Малдовы атрымалі загад прывесці войскі ў гатоўнасць.

Як паведамляе малдаўскі сайт Totul, галоўнакамандуючы ўзброеных сіл краіны прэзідэнт Нікалае Цімофці аддаў загад войску "павысіць пільнасць Нацыянальнай арміі і падрыхтаваць тэхніку". Міністр абароны Малдовы Валерыу Траенка паведаміў аб гэтым загадзе пасля пасяджэння Вышэйшага савета бяспекі краіны. Ён адзначыў, што сітуацыя ў рэгіёне з-за ажыўлення дзейнасці сепаратыстаў у Данецку і Харкаве вельмі складаная і растлумачыў, што беспарадкі ва Украіне могуць стаць прычынай правакацый і ў Малдове. Таму войска павінна быць гатова дзейнічаць.

Сёння ў трох усходніх рэгіёнах Украіны - Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях - працягваюцца правакацыі, арганізатарамі якіх выступілі «турысты» з Расеі, мясцовыя крымінальныя элементы і прыхільнікі Віктара Януковіча, які ўцёк з краіны.

Апошнія навіны