BE RU EN

Сепаратыстам у Луганску плацяць па $500

  • 7.04.2014, 16:25

За арганізацыю беспарадкаў у Луганску сепаратыстам плацілі па 500 даляраў.

Пра гэта паведамляе Эспрессо.TV са спасылкай на заяву народнага дэпутата ад Партыі рэгіёнаў Уладзіміра Ландзіка.

"За напады выдаюць па 500 даляраў", - паведаміў дэпутат.

Ён таксама адзначыў, што жыхары Луганшчыны не падтрымліваюць экстрэмісцкія праявы і ніхто не рвецца ў Расею.

"Гэтыя (сепаратысцкія) праявы ніхто не падтрымлівае. У нас экстрэмізм дрэнна ўспрымаецца", - падкрэсліў ён.

Нагадаем, 6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі сепаратысцкія правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Апошнія навіны