BE RU EN

Вярхоўная Рада разгледзіць увядзенне НС ва ўсходніх абласцях

  • 7.04.2014, 15:43

У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістраваны праект пастановы аб неабходнасці ўвядзення надзвычайнага становішча ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях.

Аўтар праекта пастановы - пазафракцыйны народны дэпутат Мікалай Рудзькоўскі. Рэгістрацыйны нумар - 4639, піша obozrevatel.com.

Нагадаем, учора ў Харкаве, Данецку і Луганску прайшлі сепаратысцкія мітынгі, у ходзе якіх прарасейскія актывісты захапілі шэраг адміністрацыйных будынкаў.

Сёння в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што супраць сепаратыстаў, якія ўзялі ў рукі зброю, будуць праводзіцца антытэрарыстычныя мерапрыемствы.

Фота: Reuters

Апошнія навіны