BE RU EN

Баскетбаліст гомельскай каманды памёр падчас матчу

  • 7.04.2014, 15:32

Падчас гульні вышэйшага дывізіёна паміж «Нафтавік-Караванам» і «Вегасам» памёр 36-гадовы баскетбаліст Сяргей Максімаў.

Пра гэта паведамляе сайт Непрафесiйнай Баскетбольнай Лігі.

«6 красавіка ў зале БНТУ падчас гульні вышэйшага дывізіёна паміж «Нафтавік-Караванам» і «Вегасам» проста на пляцоўцы ва ўзросце 36 гадоў пайшоў з жыцця гулец «Нафтавік-Каравана» Сяргей Максімаў. На чацвёртай хвіліне матчу Сяргей страціў прытомнасць. Ні лекар лігі, ні хуткая, ні рэанімацыя не змаглі яго выратаваць. Гулец памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Мы выказваем спачуванні сям'і, сябрам і аднаклубнікам Сяргея. Гэта не проста інцыдэнт, мы страцілі аднаго з членаў нашай вялікай баскетбольнай сям'і, выдатнага чалавека і цудоўнага гульца», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны