BE RU EN

Міжнародныя рэзервы Расеі зменшыліся на $7 мільярдаў

  • 7.04.2014, 15:07

На дадзены момант золатавалютныя рэзервы Расеі складаюць $486,131 млрд.

Міжнародныя рэзервы Расейскай Федэрацыі ў сакавіку 2014 года знізіліся на $7,01 млрд да $486,131 млрд, сведчыць інфармацыя Банка Расеі, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Золатавалютныя рэзервы РФ уяўляюць сабой высокаліквідныя замежныя актывы, якія маюцца ў распараджэнні Банка Расеі і ўрада РФ. Міжнародныя рэзервы складаюцца з манетарнага золата, спецыяльных правоў пазыкі, рэзервовай пазіцыі ў МВФ і іншых рэзервовых актываў.

Апошнія навіны