BE RU EN

Сяргей Цігіпка: Мне не па дарозе з сепаратыстамі, жуллём і прагнілымі апаратчыкамі

  • 7.04.2014, 13:46

Кандыдат у прэзідэнты Украіны заявіў, што яго выключылі з Партыі рэгіёнаў.

У бліжэйшы час, па словах Сяргея Цігіпкі, выключаць яго паплечнікаў. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» у панядзелак, 7 красавіка.

«З партыі пачалі масава выганяць тых, хто паспрабаваў адкрыта падтрымаць маю кандыдатуру. Я таксама выключаны з Партыі рэгіёнаў. У бліжэйшы час будуць выключаныя ўсе мае паплечнікі ў партыі. Гэта здрада інтарэсаў партыі і краіны. Але здрада пачалася не сёння. Менавіта гэтыя людзі вінаватыя ў тым, што творыць часовы ўрад ва Украіне», - адзначыў Цігіпка.

Цігіпка лічыць, Партыя рэгіёнаў вінаватая ў тым, што жыхары Данецка і Луганска «не адчуваюць сябе абароненымі».

«Але мне не па дарозе з сепаратыстамі, з прагнілымі апаратчыкамі і жуллём, якія захапілі кіраўніцтва ў партыі. Якія адстойваюць свае бізнес-інтарэсы за кошт краіны», - падкрэсліў Цігіпка.

25 сакавіка народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Сяргей Цігіпка падаў дакументы ў ЦВК на пасаду прэзідэнта Украіны. У той жа час ён выказаў надзею, што яго кандыдатуру падтрымае партыя. 29 сакавіка на з'ездзе партыі адзіным кандыдатам ад ПР быў вылучаны былы губернатар Харкаўскай вобласці Міхаіл Добкін.

Апошнія навіны