BE RU EN

Ахметаў сустракаўся з Пуціным?

  • 7.04.2014, 13:25

Украінскі журналіст заяўляе пра тое, што вядомы алігарх ездзіў у Маскву на сустрэчу з прэзідэнтам Расеі.

Па словах Сяргея Лешчанкі, яна адбылася ў сакавіку-красавіку гэтага года.

Пра гэта журналіст «Украинской правды» напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Паводле яго слоў, такую інфармацыю ён атрымаў з вартых даверу крыніц.

«Я так разумею, вынік - сёння на вуліцах Данецка», - адзначыў Сяргей Лешчанка.

6 красавіка сепаратысты захапілі будынак упраўлення СБУ ў Данецку. Актывісты «Народнага апалчэння Данбаса» паведамілі, што будынак УСБУ ўмацоўваецца па перыметры, ідзе рэвізія архіўна-дакументальнай базы і матэрыяльна-тэхнічнага комплексу. Таксама людзі захапілі будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Апошнія навіны