BE RU EN

Google рыхтуе забаўляльны тэлевізійны сэрвіс Android TV

  • 7.04.2014, 13:23

Кампанія Google рыхтуецца запусціць уласны тэлевізійны сэрвіс Android TV.

Ключавой асаблівасцю новага сэрвісу ад старога Google TV будзе яго арыентаванасць на забавы, піша imena.ua.

У новым сэрвісе ўпор будзе рабіцца на рэкамендацыі для хатняга прагляду і прастату атрымання матэрыялаў, якія прайграюцца на смартфоне або планшэце.

У адрозненне ад Google TV, які проста дадаваў тэлевізару мноства функцый і магчымасцяў, характэрных для сучасных смартфонаў, Android TV будзе, у першую чаргу, прадастаўляць доступ да забаўляльных матэрыялаў.

Па папярэдніх дадзеных, новы сэрвіс будзе падтрымліваць гульнявыя кантролеры і з яго дапамогай карыстачы змогуць запускаць на тэлевізары відэагульні, нават не маючы кансолі або іншай гульнявой прылады.

На дадзены момант нават прыблізныя тэрміны з'яўлення Android TV у вольным доступе для шырокага кола спажыўцоў невядомыя.

Нядаўна, таксама стала вядома, што Google плануе прадастаўляць паслугі сотавай сувязі і бесправаднога доступу да Інтэрнэту па мадэлі віртуальнага аператара: кампанія будзе арандаваць магутнасці ўжо існуючых сетак.

Апошнія навіны