BE RU EN

Сепаратысты збілі журналіста за тое, што ён «не з расейскага СМІ»

  • 7.04.2014, 12:51

Журналіста збілі падчас мітынгу каля СБУ ў Луганску.

Учора ў Луганску падчас мітынгу каля СБУ ўдарылі па галаве аператара ЛОТ Аляксея Маўсесяна, паведамляе 0642.ua.

"Учора аператар тэлеканала ЛОТ "атрымаў" толькі за тое, што ён "не расейскі СМІ". Рашысты пагражаюць украінскім журналістам, што "будуць адводзіць за кут і там "распавядаць" што і як", - паведаміў калега Маўсесяна, Аляксей Фалін.

Нагадаем, 6 красавіка, у Луганску мітынгоўцы штурмам узялі будынак упраўленняСБУ і дамагліся вызвалення шасцярых раней затрыманых актывістаў.

Апошнія навіны