BE RU EN

У Менску запускаюць фантаны

  • 7.04.2014, 12:48

32 рукатворных гейзера, якія знаходзяцца на балансе УП «Менскзеленбуд», з пачатку красавіка правяраюць на гатоўнасць.

Вядуцца падрыхтоўчыя працы да адкрыцця новага сезона.

Мерапрыемствы па падрыхтоўцы фантанаў да новага сезона наогул пачынаюцца адразу пасля закрыцця папярэдняга. Спецыялісты спачатку рыхтуюць абсталяванне да кансервацыі на зіму, здымаюць фільтры і помпы, рамантуюць няспраўныя вадамёты, замяняюць трубаправоды і электрашафы, піша «Інтэрфакс».

Перад пачаткам сезона элементы гейзераў усталёўваюць зноўку, мыюць чары, падключаюць электрасілкаванне. Супрацоўнікі УП «Менскзеленбуд» ужо прыступілі да запаўнення фантанаў вадой і пробных пускаў. Да 25 красавіка ўсе 32 фантана будуць прыведзеныя ў парадак. Дарэчы, абслугоўваннем і рамонтам фантанаў займаюцца ўсяго 10 супрацоўнікаў прадпрыемства.

Апошнія навіны