BE RU EN

Дзмітрый Тымчук: Расея пачала зліваць данецкіх сепаратыстаў

  • 7.04.2014, 12:18

Данецкія сепаратысты атрымалі новы план дзеянняў з каардынацыйнага цэнтра ў Расеі.

У ім адсутнічае пункт аб "далучэнні Паўднёва-Усходу Украіны да Расеі". Пра гэта кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

"Сёння раніцай расейскія куратары «абнавілі» план для данецкіх сепаратыстаў, прыбраўшы пункт аб "далучэнні Паўднёва-Усходу Украіны да Расеі". Па сутнасці, гэта - пачатак "зліву" Масквой украінскіх сепаратысцкіх рухаў, якім вызначаная роля "гарматнага мяса" ў гульнях Крамля. Не ведаю, ці стала гэта следствам тых праблем, з якімі Крэмль ужо сутыкнуўся ў Крыме, і цяпер ён баіцца не пераварыць новыя ўкраінскія рэгіёны. Альбо ж такая карэкціроўка стала следствам міжнароднага ціску. Хоць, магчыма, сваю ролю адыгралі ўсе гэтыя фактары", - напісаў Тымчук.

Пры гэтым ён не выключае, што заўтра бачанне сітуацыі ў Крамлі зноў зменіцца.

6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Апошнія навіны