BE RU EN

Ярмошына лічыць крымскі «рэферэндум» легітымным

  • 7.04.2014, 11:37

Хоць назіральнікаў ад беларускага ЦВК на крымскі «рэферэндум» ніхто не запрашаў.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць крымскі «рэферэндум» легітымным, пра што і заявіла ў інтэрв'ю СТВ.

"З пункту гледжання, ци легітымны ён, з пункту гледжання волевыящлення - абсалютна, 100%, і гэта відаць няўзброеным вокам! Ніякія статысты ні за якія грошы не здольныя сыграць такую эйфарыю, натхненне, якое мы бачым, па меншай меры, на тэлеэкранах!" - заявіла Ярмошына.

Хоць тут жа яна абмовілася, успомніўшы, што Крым - частка незалежнай Украіны:

"З пункту гледжання адпаведнасці Канстытуцыі ўкраінскай, ну, напэўна, не, таму што ні адна краіна не закладзе сабе ў Канстытуцыю бомбу, то ёсць магчымасць узяць і разарваць. Вось СССР заклаў - у 1991 годзе ўсё гэта і адбылося! Тут трэба ўсё ж такі зыходзіць з тых фактычных падзей, якія адбыліся. Пра гэта і Кіраўнік дзяржавы сказаў: дэ-факта, далучэнне гэтай тэрыторыі адбылося", - заявіла Ярмошына.

Лукашэнка спрабуе лавіраваць паміж Расеяй і Украінай па пытанні прызнання-непрызнання "рэферэндуму" Крыма. Але літаральна 4 красавіка на сустрэчы з губернатарам Калужскай вобласці Анатолем Артамонавым Лукашэнка прызнаўся, што не робіць ніводнага кроку без ўзгаднення з Масквой.

Апошнія навіны