BE RU EN

«Беркутаўцы» расстралялі кіроўцу грузавіка, які заехаў у натоўп сілавікоў (Відэа)

  • 7.04.2014, 10:51

У інтэрнэце з'явілася відэа расстрэлу «беркутаўцамі» кіроўцы грузавіка ў адплату за тое, што той на ўсёй хуткасці заехаў у натоўп праваахоўнікаў.

У прыватнасці, на відэа бачна, як 18 лютага грузавік на поўнай хуткасці заязджае ў натоўп беркутаўцаў, разварочваецца, не спыняючыся, і далей працягвае ехаць, піша obozrevatel.com.

У адказ на гэта байцы «Беркута» адкрылі агонь і расстралялі кіроўцу-камікадзэ.

Нагадаем, падчас супрацьстаянняў у Кіеве з 18-20 лютага загінула больш за сотню чалавек.

Апошнія навіны