BE RU EN

«Пуцін» прыехаў у Кіеў і станцаваў пад хіт украінскіх фанатаў

  • 7.04.2014, 9:45

Невядомы ў масцы Пуціна зладзіў перфоманс на матчы ў сталіцы Украіны.

Падчас сустрэчы мясцовага «Дынама» і харкаўскага «Металіста» фан-сектар харкаўчан скандаваў абразлівыя крычалкі на адрас прэзідэнта Расеі. У прыватнасці, заўзятары неаднаразова скандавалі хорам: «Пуцін - х...йло!», піша ukranews.com.

Футбольны матч «Дынама» - «Металіст» адкрылі 11 матросаў дэсантнага карабля «Магілёў» і 13 матросаў карабля «Чарнігаў», якія не здаліся ў Крыме і засталіся вернымі прысязе. Стадыён вітаў іх апладысментамі стоячы. Падчас матчу трыбуны кіеўскіх і харкаўскіх заўзятараў перакрыкваліся сяброўскімі крычалкамі і сумесна скандавалі «Слава Украіне».

Футбольны матч «Дынама» - «Металіст» завяршыўся перамогай кіяўлян з лікам 4:2.

Апошнія навіны