BE RU EN

Меліціна Станюта трыумфальна выступіла на этапе Кубка свету ў Лісабоне

  • 7.04.2014, 9:36

Беларуска тройчы ўзнімалася на п'едэстал гонару этапу Кубка свету па мастацкай гімнастыцы.

У партугальскай сталіцы лідар зборнай Беларусі выйграла практыкаванні з мячом з вынікам 18,050 бала. Акрамя таго, беларуская грацыя заняла другія месцы ў практыкаваннях з мячом, атрымаўшы 17,400 бала, саступіўшы толькі прадстаўніцы Рэспублікі Карэя Сон Еон Джэ (17,500) і ў суме мнагабор'я (68,150), дзе таксама першынствавала карэянка (71,200). Яшчэ адна беларуская гімнастка Арына Шаропа стала другой у практыкаваннях са стужкай (17,050), у якіх таксама лепшай была Сон Еон Джэ (17,150), перадае БелТА.

Два тыдні таму на папярэднім этапе Кубка свету ў нямецкім Штутгарце Меліціна Станюта чатыры разы станавілася прызёрам: заняла другое месца ў практыкаваннях з мячом і заваявала 3 бронзы (абруч, булавы, стужка). Наступны кубкавы этап адбудзецца ў бліжэйшы ўік-энд у італьянскім Песаро.

Апошнія навіны