BE RU EN

Расейскі ваенны самалёт праляціць над Польшчай

  • 7.04.2014, 9:11

Назіральны палёт будзе выконвацца ў перыяд з 7 па 11 красавіка.

Расейскі самалёт назірання Ан-30Б абляціць тэрыторыю Польшчы. Палёт будзе здзейснены ў рамках міжнароднай Дамовы па адкрытым небе, паведаміў РБК начальнік нацыянальнага Цэнтра па змяншэнню ядзернай небяспекі РФ Сяргей Рыжкоў.

"Назіральны палёт будзе выконвацца ў перыяд з 7 па 11 красавіка 2014 года з аэрадрома Варшава з максімальнай далёкасцю да 1400 км", - сказаў ён.

Як адзначылі ў Міністэрстве абароны, расейскі самалёт будзе выконваць палёт па ўзгодненым з назіраным бокам маршруце, а польскія спецыялісты на яго борце будуць кантраляваць парадак прымянення апаратуры назірання.

"Назіральны палёт выконваецца ў мэтах садзейнічання большай адкрытасці і транспарэнтнасці ў ваеннай дзейнасці дзяржаў-удзельніц Дамовы па адкрытым небе, а таксама ўмацавання бяспекі праз ўмацаванне мер даверу", - гаворыцца ў паведамленні ваеннага ведамства.

У рамках гэтай жа дамовы, у перыяд з 7 па 12 красавіка сумесная місія Венгрыі і Канады выканае назіральны палёт над тэрыторыяй Расейскай Федэрацыі на венгерскім самалёце назірання Ан-26.

Нагадаем, у перыяд з 31 сакавіка па 5 красавіка місія Польшчы выканала назіральны палёт над Расеяй і Беларуссю ў рамках рэалізацыі міжнароднай Дамовы па адкрытым небе.

Апошнія навіны