BE RU EN

НАТА ўвядзе войскі ва Украіну ў выпадку нападу Расеі

  • 7.04.2014, 7:55

Альянс павінен абараніць незалежнасць Украіны.

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан заявіў, што ў выпадку ўварвання Расеі ва ўсходнія вобласці Украіны, НАТА размесціць свае войскі на яе тэрыторыі, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

"Калі Расея вырашыць пашырыць тэрытарыяльную экспансію на ўсходнюю Украіну, то з жартамі будзе скончана. У гэтым выпадку я б прапанаваў не толькі максімальна жорсткія санкцыі з боку ЕЗ, але і павышэнне боегатоўнасці часткі НАТА, напрыклад, увядзенне войскаў на ўкраінскую тэрыторыю", - сказаў Земан у інтэрв'ю чэшскаму радыё.

Нагадаем, раней было прынята рашэнне аб тым, што альянс правядзе маштабную перадыслакацыю войскаў. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнутая па выніках першага дня двухдзённай нарады кіраўнікоў МЗС краін НАТА ў Брусэлі 2 красавіка. Яе ўдзельнікі заявілі пра неабходнасць павысіць узровень абараназдольнасці краін, якія ўваходзяць у арганізацыю ў кантэксце крызісу ва Украіне. Таксама яны дамовіліся з нагоды канкрэтных мер па абароне гэтай краіны, паабяцаўшы ўзмацніць супрацоўніцтва з ёй.

Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі, што для НАТА важна, "каб ва Украіны была баяздольная армія".

Апошнія навіны