BE RU EN

Надзвычайная нарада сілавікоў праз падзеі на ўсходзе Украіны

  • 6.04.2014, 20:07

В.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў адмяніў свой працоўны візіт у Літву.

Пра гэта паведаміла прэс-служба парламента.

Паводле паведамлення, Турчынаў павінен быў браць удзел у канферэнцыі спікераў парламентаў Еўрапейскага Звязу.

Акрамя таго, стала вядома, што в.а. прэзідэнта склікаў тэрміновую нараду кіраўнікоў сілавых міністэрстваў і ведамстваў.

Ён узяў пад свой асабісты кантроль сітуацыю, якая склалася ў Данецкай і Луганскай абласцях праз выступы сепаратыстаў, - адзначылі ў прэс-службе.

Як вядома, у нядзелю ў Данецку і Луганску працягваюцца сепаратысцкія мітынгі, у выніку якіх былі захопленыя Данецкая АДА і кіраванне СБУ ў Луганску.

Апошнія навіны