BE RU EN

Беспілотнікі ЗША нанеслі ўдар па талібах у Афганістане

  • 6.04.2014, 19:18

Улады Афганістана пацвердзілі, што ў выніку некалькіх удараў амерыканскіх беспілотнікаў на ўсходзе краіны загінулі 13 чалавек, як мяркуецца, талібаў.

Першы ўдар быў нанесены ў суботу ў акрузе Газіябад у правінцыі Кунар, паблізу ад мяжы з Пакістанам. Пры гэтым загінула сямёра баявікоў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Падчас наступнага ўдару ў ноч з суботы на нядзелю ў гэтым жа раёне былі забітыя яшчэ шэсць чалавек.

Падчас галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у правінцыі Кунар талібы арганізавалі некалькі нападаў на выбарчыя ўчасткі.

Фота: Getty Images

Апошнія навіны