BE RU EN

У Полацку ў адным з пад'ездаў абвалілася столь

  • 6.04.2014, 16:42

Сёння раніцай у адным з пад'ездаў дома №12 па вуліцы Францыска Скарыны ў Полацку адбыўся абвал столі.

Як паведамілі polack.by жыхары дома, мінулай вясной домакіраўніцтва №1 рабіла рамонт пад'езда. Падчас рамонту (будаўнікі пераварвалі трубы), здарыўся пажар, загарэлася гарышча. І вось наступствы гэтага рамонту - абвал столі. Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў.

Жыхарам дома да гэтага часу не кампенсавалі шкоду, нанесеную пажарам.

Апошнія навіны