BE RU EN

Мінабароны Украіны выводзіць у палі рэзервовую тэхніку

  • 6.04.2014, 16:11

Міністэрства абароны Украіны здымае з захоўвання аўтамабільную тэхніку - праводзіць раскансервацыю і праверку працы сістэм узбраення.

Як паведамілі ў прэс-службе Мінабароны, асабісты склад адной з баз рэзерву аўтамабільнай тэхнікі і ўзбраення Узброеных Сіл Украіны ажыццяўляе кантрольны прабег тэхнікі на адлегласць да 25 кіламетраў.

Для баявых задач падрыхтаваны БМП, цягачы, перасоўныя майстэрні для рамонту тэхнікі і іншыя баявыя машыны, гаворыцца ў паведамленні.

Фота: прэс-служба Мінабароны
Фота: прэс-служба Мінабароны
Фота: прэс-служба Мінабароны
Фота: прэс-служба Мінабароны

Апошнія навіны