BE RU EN

Кіраўнікі МЗС ЕЗ выступілі за больш жорсткія меры супраць Расеі

  • 6.04.2014, 15:48

Анэксію Крыму Расеяй нельга ігнараваць.

Пра гэта заявілі кіраўнікі МЗС краін ЕЗ падчас дыскусіі аб палітыцы ЕЗ у дачыненні да ўсходнееўрапейскіх суседзяў, паведамляе Deutsche Welle.

«Мы павінны настойваць на выкананні міжнароднага права», - заявіў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт.

Некаторыя ўдзельнікі сустрэчы выказаліся за больш жорсткія меры ЕЗ у дачыненні да Масквы і паскарэнне еўраінтэграцыі Украіны.

Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што ў цяперашняй сітуацыі Брусэль павінен фарсіраваць прыняцце ў супольнасць Малдовы і Грузіі.

«Усё астатняе Масква інтэрпрэтуе як прыкмету слабасці», - заявіў ён.

На гэта кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер адзначыў, што не ўсе краіны Усходняга партнёрства ў перспектыве павінны стаць сябрамі ЕЗ.

«Палітыка добрасуседства не накіраваная ў першую чаргу на пашырэнне Еўразвяза», - адзначыў міністр.

З ягоных слоў, мэтай праграмы з'яўляецца хутчэй згладжванне адрозненняў паміж ЕЗ і яго суседзямі. Пры такім тлумачэнні еўраінтэграцыі, палітыка Брусэля не можа разглядацца Расеяй як парушэнне сфер уплыву, дадаў Штайнмаер.

Апошнія навіны