BE RU EN

Рэшткі помніка Леніну ў Палтаве ператварылі ў мемарыял героям Майдана

  • 6.04.2014, 15:19

На месцы статуі Леніна з'явіўся «народны мемарыял».

На тыльным баку пастамента намаляваная Украіна ў вобразе Багародзіцы. На плячах у яе сіне-жоўты сцяг. Яна развяла рукі, быццам абараняе герояў Майдана, якія таксама намаляваны на пастаменце. Са слоў арганізатараў задумы - маладых мастакоў і актывістаў Майдана, Украіна засцерагае сваіх абаронцаў, якія змагаюцца за яе, паведамляе УНІАН.

Іншыя бакі пастамента ўпрыгожаныя вершамі і арнаментам.

«У Палтаве пастамент, які раней «абслугоўваў» правадыра, нарэшце стаў каштоўным для гараджан. Цяпер на ім вершы пра майданаўцаў, Палтаўскі арнамент, героі і Украіна, якая ахоўвае кожнага з нас», - адзначыла ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» мясцовая актывіста Майдана Аляксандра Сіраценка.

Працэс малявання заняў больш васьмі гадзін.

Нагадаем, сам бронзавы помнік Леніну хочуць пераплавіць або на царкоўныя званы, ці ж здадуць на металалом, а грошы аддадуць сваякам забітых на Майдане. Канчаткова вызначацца, калі будзе гатовая экспертыза адносна пробы якасці бронзы.

Фото: ru.tsn.ua
Фото: ru.tsn.ua
Фото: ru.tsn.ua
Фото: ru.tsn.ua
Фото: ru.tsn.ua
Фото: ru.tsn.ua
Фото: ru.tsn.ua
Фото: ru.tsn.ua

Апошнія навіны