BE RU EN

Пад Пецярбургам выканалі астатнюю волю Барыса Стругацкага

  • 5.04.2014, 21:40

Гэта адбылося праз год пасля смерці пісьменніка.

Прах Барыса Стругацкага быў развеяны над Пулкаўскім узвышшам у Ленінградскай вобласці. Пра гэта распавёў дэпутат заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Барыс Вішнеўскі ў сваім блогу на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Астатняя воля Барыса Натанавіча Стругацкага выкананая: сёння, 5 красавіка 2014 года, а 14.05 мы развеялі ягоны прах і прах ягонай жонкі, Адэлаіды Андрэеўны Стругацкай, над Пулкаўскім узвышшам.

Барыс Натанавіч сышоў 19 лістапада 2012 года, Адэлаіда Андрэеўна - 20 снежня 2013 года.

БНС наказаў развеяць ягоны прах над Пулкавам, але пасля ягонага сыходу Адэлаіда Андрэеўна (яна ўжо была цяжка хворая) сказала «хай пачакае мяне». Чакаць давялося, на жаль, нядоўга - адзін год, адзін месяц і адзін дзень», - піша Барыс Вішнеўскі.

Дэпутат паведаміў, што прах пісьменніка быў развеяны з глядзельнай пляцоўкі галоўнага купала Пулкаўскай абсэрваторыі.

Апошнія навіны