BE RU EN

Украінцы заклікалі да байкоту тавараў з Беларусі

  • 5.04.2014, 20:35

Актывісты рыхтуюць пікеты ля крам, якія гандлююць беларускай прадукцыяй.

Пра гэта заявілі ўдзельнікі акцыі, якая прайшла ўчора ў цэнтры Кіева, піша gazeta.ua.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=040414_cha

Флэш-моб пачалі каля трох мабільных кавярняў побач са станцыяй метро Залатыя вароты. Напярэдадні актывісты разведалі, што там прадаюць расейскую гарбату. «Мы ўжо ахапілі амаль усе сеткі супермаркетаў, цяпер пераходзім на мабільныя кавярні і «Макдональдсы». Людзі рэагуюць у асноўным станоўча. Калі і ёсць нейкая незадаволенасць, то за нас заступаюцца іншыя мінакі. Даводзяць, што мы маем рацыю, падтрымліваюць. І ўжо разгараецца палеміка паміж самімі наведвальнікамі», - адзначыла арганізатарка акцыі Кацярына Чапура.

Пасля байкоту расейскіх тавараў актывісты будуць праводзіць флэш-мобы каля кіёскаў, дзе прадаецца беларуская прадукцыя. Байкатаваць абяцаюць таксама армянскія каньякі. Таму што гэтыя краіны падтрымалі анэксію Крыму.

Большасць мінакоў падтрымалі акцыю. Некаторыя здзіўлена азіраліся, але ўлёткі бралі.

«Мы, вядома, падтрымліваем. Што, у нас сваіх тавараў не стае? Запраўляемся цяпер толькі на еўрапейскіх і ўкраінскіх запраўках. «ТНК»і «Лукойл» ігнаруем. Купляем сыр «Расейскі», але ўкраінскай вытворчасці», - сказаў мінак Віктар Міхайлішын.

Прадаўцы мабільных кавярняў паабяцалі адмовіцца ад гандлю расейскай прадукцыяй. Падобныя флэшмобы ўжо адбыліся ў Адэсе, Мікалаеве, Херсоне, Вінніцы, Палтаве.

Нагадаем, пасля пачатку расейскай акупацыі ва Украіне працягваецца масавы байкот расейскіх тавараў, што прымушае іх вытворцаў шукаць магчымасці схаваць краіну паходжання. Адзін з варыянтаў - змена штрых-кода тавару, бо менавіта ён з'яўляецца галоўным паказальнікам краіны-вытворцы. Украінцы дакладна засвоілі, што першыя дзве лічбы «46» азначаюць: тавар выраблены ў Расеі.

Апошнія навіны