BE RU EN

Японія сёмы раз за 10 дзён падняла знішчальнікі праз расейскія самалёты

  • 5.04.2014, 20:28

Знішчальнікі ВПС Японіі здзейснілі чарговы вылет на перахоп расейскіх вайсковых самалётаў.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на японскае міністэрства абароны.

Як паведамляе агенцтва, гэта ўжо сёмы такі выпадак за апошнія дзесяць дзён.

Так, паводле звестак японскай установы, два расейскіх супрацьлодкавых самалёты Іл-38 былі выяўленыя паміж выспамі Такэсіма (Токта) і Акі, адкуль яны спачатку накіраваліся да ўсходняй часткі Карэйскага паўвострава, а затым - на поўнач уздоўж заходняга ўзбярэжжа японскага архіпелага. Парушэння паветранай прасторы Японіі зафіксавана не было.

Як адзначылі ў мінабароны краіны, расейскія самалёты здзейснілі ўжо сем палётаў гэтым маршрутам, пачынаючы з 26 сакавіка, калі КНДР зрабіла пуск двух балістычных ракет тыпу «Надон » у кірунку гэтага надзелу Японскага мора.

Апошнія навіны