BE RU EN

Спецпрадстаўнік АБСЕ едзе ва Украіну

  • 5.04.2014, 20:27

Падчас візіту амбасадар плануе наведаць паўднёвыя рэгіёны Украіны і Кіеў.

Асабісты прадстаўнік старшыні ў АБСЕ, Цім Гульдыман прыедзе ва Украіну 7-9 красавіка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе АБСЕ,

перадае ЛігаБізнесІнформ.

Пасол плануе наведаць паўднёвыя рэгіёны Украіны і Кіеў, а па заканчэнні візіту дасць прэс-канферэнцыю.

Гульдыман быў прызначаны прадстаўніком старшыні ў АБСЕ ва Украіне 24 лютага сёлета для правядзення кансультацый з усімі старанамі. Цяперашні візіт стане ўжо чацвёртым візітам Гульдымана ва Украіну за гэты час.

Апошнія навіны