BE RU EN

Акцыі салідарнасці з затрыманым ФСБ беларусам прайшлі ў Менску, Львове і Кіеве

  • 5.04.2014, 16:13

Беларусы і ўкраінцы падтрымалі затрыманага на мяжы Змітра Рэзановіча.

Як стала вядома charter97.org, акцыі салідарнасці прайшлі 1 красавіка ў Кіеве і 4 красавіка ў Менску і Львове.

У цэнтры ўкраінскай сталіцы, на Майдане Незалежнасці, актывіст раздаваў інфармацыйныя ўлёткі пра Змітра Рэзановіча, прычынах і месцы яго затрымання. У Львове 4 красавіка «Аўтаномным апорам» быў вывешаны банэр з патрабаваннем вызваліць беларуса. У Менску анархісты нагадалі жыхарам горада пра лёс затрыманага пры дапамозе трафарэтаў.

Нагадаем, Зміцера Рэзановіча затрымалі ў канцы сакавіка расейскія спецслужбы, калі ён ехаў з Кіева ў Маскву. У яго знойдзены пашпарт яго брата, але цікавасць для ФСБ прадстаўлялі не чужыя дакументы, а ўдзел хлопца ў падзеях на Майдане. ФСБ спрабавала абвінаваціць беларуса ў падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС.

Апошнія навіны