BE RU EN

Галіна Адамовіч: Дуракам заўсёды лягчэй (Відэа)

  • 5.04.2014, 13:18

Сайт дакументальнага кіно belfilm.org працягвае гутаркі з беларускімі рэжысёрамі.

Галіна Адамовіч - кінарэжысёрка студыі «Летапіс», лаўрэатка нацыянальных і міжнародных кінафестываляў. Аўтарка дакументальных фільмаў «Інакіня», «Завядзёнка», «Божа мой» і іншых.

«Таленавітым цяжка ва ўсякай краіне, у любы час. Цвятаева пісала, што розум і талент вельмі дрэнныя дары ў калыску, асабліва жаночую. Дурню лягчэй, галоўнае, каб была ежа і нейкая праца. Чарка і шкварка - многім гэтага сапраўды дастаткова.

Калі чалавек робіць працу з кан'юнктурных пазіцый - гэта дрэнна. Гэта значыць, што ён не вельмі шчыры ў сваёй працы.

Справы, якія ты робіш штодня, перашкаджаюць думаць аб вялікім, але мая жыццёвая мэта, безумоўна, рабіць мастацтва»- кажа Галіна Адамовіч.

Апошнія навіны