BE RU EN

Кіраўнікі МЗС краін ЕЗ абмяркоўваюць сітуацыю ва Украіне

  • 5.04.2014, 12:28

Міністры замежных спраў краін ЕЗ сабраліся на другі дзень сустрэчы ў Афінах для абмеркавання вайны ў Сірыі і крызісу ва Украіне.

Сітуацыя ва Украіне дамінавала ў першы дзень перамоваў у пятніцу.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хейг заклікаў быць моцнымі і адзінымі пры ўвядзенні санкцый супраць Расеі, а таксама падрыхтаваць новы пакет мер, калі ў іх узнікне неабходнасць.

Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у знешняй палітыцы Кэтрын Эштан заклікала Расею да дээскалацыі сітуацыі і адводу войскаў ад мяжы Украіны.

«Як вы ведаеце, Расея з'яўляецца нашым вялікім суседам, і мы ў гэтай сітуацыі чакаем двух рэчаў. Па-першае, дээскалацыі. Вы разумееце, што гэта значыць з пункту гледжання дыслакацыі войскаў...Мы ўважліва сочым за тым, што адбываецца. Заявы аб адвядзенні войскаў не пацвярджаюцца з боку NATO. І важна, каб Расея прадэманстравала, што яна сапраўды сур'ёзна ставіцца да дээскалацыі і адводу сваіх войскаў. Мы спадзяемся, што гэта адбудзецца. Мы і далей будзем пільна сачыць за развіццём сітуацыі», - сказала Эштан.

Апошнія навіны