BE RU EN

Ермакова: Нулі на грошах давядзецца патрываць

  • 4.04.2014, 21:53

Кіраўніца Нацбанка мяркуе, што праводзіць дэнамінацыю ў цяперашніх варунках немэтазгодна.

Пра гэта Надзея Ермакова заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу ОНТ, піша «Інтэрфакс».

«Дэнамінацыю пажадана праводзіць, калі інфляцыя будзе пазначацца адназначным лікам, а не двухзначным. Гэта значыць, яшчэ не саспелі варункі», - сказала Ермакова.

Паводле ейных слоў, у адваротным выпадку «давядзецца яшчэ потым, праз непрацяглы перыяд, яшчэ адну рабіць».

«Таму трэба ўжо дачакацца, патрываць гэтыя нулі. Калі мы прыйдзем да адназначнай лічбы інфляцыі, гэта значыць, ніжэй за 10%, ужо і дэнамінацыю можна будзе рабіць», - рэзюмавала яна.

Нагадаем, 2 красавіка Лукашэнка заявіў, што для дэнамінацыі ў Беларусі ўсё гатовае, у тым ліку аддрукаваныя новыя грашовыя знакі.

Апошнія навіны