BE RU EN

ТНМК прысвяцілі песню героям «Нябеснай сотні»

  • 4.04.2014, 15:47

Вядомы ўкраінскі калектыў ушанаваў памяць загінулых на Майдане.

Музыкі гурта «Танок на Майданi Конго» апублікавалі канцэртнае відэа з выступлення ў кіеўскім тэатры імя Франка разам з моладзевым акадэмічным сімфанічным аркестрам. Фагот і Фозі спявалі песню «Там, где ты теперь».

Гэтая кампазіцыя - фрагмент сумеснай праграмы «Сімфанічны хіп-​​хоп».

Нагадаем, пасля 18 лютага з месца абвастрэння сутыкненняў у цэнтры горада Кіева да брыгад экстранай медыцынскай дапамогі і ўстаноў аховы здароўя горада Кіева па медыцынскую дапамогу звярнуліся 1669 пацярпелых, 1108 з іх былі шпіталізаваныя.

На лячэнні ва ўстановах аховы здароўя Кіева па стане на 06.00 3 красавіка 2014 года знаходзіцца 128 чалавек.

Паводле аператыўных дадзеных, з 30 лістапада 2013 года загінула і памерла на тэрыторыі Украіны 103 чалавекі, якія бралі ўдзел у масавых акцыях пратэсту.

Апошнія навіны