BE RU EN

Сікорскі - «Макдональдсу»: Малайцы! З'ем Біг-Мак на выходных

  • 4.04.2014, 15:17

Міністр замежных спраў Польшчы падтрымаў рашэнне кампаніі закрыць свае аддзяленні ў Крыме.

«Малайцы, McDonalds, за тое, што клапоціцеся аб вашых супрацоўніках і эвакуюеце іх з Крыма. У знак удзячнасці я з'ем Біг-Мак у гэтыя выходныя», - напісаў ён у «Твітэры».

Нагадаем, сёння стала вядома, што кампанія «Макдональдс» прыпыніла працу сваіх рэстаранаў у Крыме «ў сувязі з вытворчымі прычынамі», прапанаваўшы супрацоўнікам пераехаць ва Украіну з захаваннем займаных пасадаў, акладаў і тарыфаў, аплатай пераезду супрацоўнікаў і членаў іх сем'яў на новае месца жыхарства, а таксама забеспячэннем жылля на тэрмін тры месяцы за кошт кампаніі.

Апошнія навіны